Сведенія о політіческіх партіях, зарегістрірованных в Республіке Беларусь

Назва

Ліберальна-дэмакратычная партыя

Адрас 223042, Мінская вобласць, Мінскі раён, вёска Сёмкава, вуліца Садовая, 89
Кіраўнік Гайдукевіч Алег Сяргеевіч
Тэлефон +375-17-352-97-70
Кіруючы орган Вышэйшы Савет
Мэты Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.
Дата стварэння 05.02.94
Дата рэгістрацыі 24.02.94
Дата перарэгістрацыі 15.06.99
Рэгістрацыйны нумар 025
Назва

Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

Адрас 220103, горад Мінск, вуліца Каліноўскага, 77 А, пакой 3.
Кіраўнік Александровіч Уладзімір Аляксандравіч
Тэлефон +375-17-352-07-24, факс. +375-17-356-09-63
Кіруючы орган Савет
Мэты Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб’яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.
Дата стварэння 06.11.94
Дата рэгістрацыі 09.12.94
Дата перарэгістрацыі 13.09.99
Рэгістрацыйны нумар 024
Назва

Беларуская партыя «Зялёныя»

Адрас 220029, горад Мінск, праспект Машэрава, дом 9, корпус 109.
Кіраўнік Кучук Дзмітрый Леанідавіч
Тэлефон  
Кіруючы орган Цэнтральны савет
Мэты Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.
Дата стварэння 17.04.94
Дата рэгістрацыі 03.06.94
Дата перарэгістрацыі 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар 032
Назва

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

Адрас 220050, горад Мінск, вуліца К.арла Маркса, 10
Кіраўнік Ермак Сяргей Уладзіміравіч
Кіруючы орган Савет
Мэты Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ
Дата стварэння 15.03.97
Дата рэгістрацыі 21.05.97
Дата перарэгістрацыі 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар 0014
Назва

Беларуская аграрная партыя

Адрас 220007, горад Мінск, вуліца Фабрыцыуса, 7 «А»
Кіраўнік Русы Міхаіл Іванавіч
Кіруючы орган Цэнтральны савет
Мэты Усебаковы удзел членаў дадзенай партыі ў дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання пасродкам делегавання сваіх прадстаўнікоў у гэтыя органы праз выбары; палітычная адукацыя і выхаванне грамадзян, фармаванне і развіццё іх свядомасці ў духу патрыятызму і дзяржаўнасці; выяўленне меркаванняў грамадзян па любых пытаннях грамадскага і палітычнага жыцця і давядзенне іх да ведама шырокай грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і органаў мясцовага самакіравання; удзел ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў выбарах; удзел у прыняцці і рэалізацыі праграм эканамічнага і сацыяльнага развіцця сяла; захаванне духоўных пачаткаў і маральных прынцыпаў народнага жыцця, развіццё шматвяковага патэнцыялу матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага сяла.
Дата стварэння 13.06.92
Дата рэгістрацыі 13.07.92
Дата перарэгістрацыі 22.09.99
Рэгістрацыйны нумар 034
Назва

Рэспубліканская партыя

Адрас 220082, горад Мінск, вуліца Прытыцкага, дом 34
Кіраўнік  
Тэлефон 216-91-38
Кіруючы орган Цэнтральнае праўленне
Мэты Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.
Дата стварэння 12.03.94
Дата рэгістрацыі 25.05.94
Дата перарэгістрацыі 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар 030
Назва

Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя  — БНФ

Адрас 220036, горад Мінск, вуліца Заходняя, дом 13, пакой 231
Кіраўнік Пазьняк Зянон Станіслававіч
Тэлефон  
Кіруючы орган Сойм
Мэты Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы
Дата стварэння 26.09.99
Дата рэгістрацыі 28.02.2000
Рэгістрацыйны нумар 038
Назва

Партыя БНФ

Адрас 220012, горад Мінск, вуліца Чарнышэўскага, 3, пакой 39
Кіраўнік Кастусёў Рыгор Андрэевіч
Тэлефон +375-17-364-50-12
Кіруючы орган Сойм
Мэты Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб’яднання «БНФ «Адраджэньне» шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь
Дата стварэння 30.05.93
Дата рэгістрацыі 19.08.93
Дата перарэгістрацыі 30.09.99
Рэгістрацыйны нумар 028
Назва

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

Адрас 220004, горад Мінск, праспект Пераможцаў, 23, корпус 3, офіс 205 А, Б.
Выконваючы абавязкі кіраўніка Сцяпанаў Аляксандр Аляксандравіч
Тэлефон 203-63-13, 203-43-98
Кіруючы орган Палітсавет
Мэты Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці
Дата стварэння 26.06.93
Дата рэгістрацыі 18.08.93
Дата перарэгістрацыі 18.06.99
Рэгістрацыйны нумар 022
Назва

Беларуская партыя левых «Справядлівы свет»

Адрас 220070, горад Мінск, вуліца Радыяльная, 11А, пакой 19
Кіраўнік Калякін Сяргей Іванавіч
Тэлефон +375-17-328-01-71
Кіруючы орган Цэнтральны Камітэт
Мэты Аб’яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці
Дата стварэння 07.12.91
Дата рэгістрацыі 26.05.92
Дата перарэгістрацыі 05.07.99
Рэгістрацыйны нумар 036
Назва

Аб’яднаная грамадзянская партыя

Адрас 220123, горад Мінск, вуліца Веры Харужай, 22, офіснае памяшканне № 38
Выконваючы абавязкі кіраўніка Казлоў Мікалай Георгіевіч
Тэлефон +375-17-242-50-09
Кіруючы орган Нацыянальны камітэт
Мэты Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства; садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравую эканамічную супольнасць.
Дата стварэння 01.10.95
Дата рэгістрацыі 28.11.95
Дата перарэгістрацыі 30.07.99
Рэгістрацыйны нумар 026
Назва

Беларуская патрыятычная партыя

Адрас 220000, горад Мінск, вуліца Наватарская, 2б, кабінэт 216.
Кіраўнік Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч
Тэлефон  
Кіруючы орган Савет
Мэты Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; падтрымка Прэзідэнта ў яго намаганні па выкананню перадвыбарнай праграмы і безадкладных мер умацаванню эканамічнай і харчовай бяспекі краіны; абарона нацыянальных інтарэсаў гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах.
Дата стварэння 08.10.94
Дата рэгістрацыі 10.11.94
Дата перарэгістрацыі 25.08.99
Рэгістрацыйны нумар 037
Назва

Партыя «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада»

Адрас 220089, горад Мінск, вуліца Шчорса 2-я, дом 5, офіс 47, памяшканне 4
Кіраўнік Чэрачэнь Сяргей Уладзіміравіч
Тэлефон +375-29-603-44-99
Кіруючы орган Цэнтральная Рада
Мэты Стварэнне гуманнага, дэмакратычнага грамадства на аснове шматукладнай эканомікі і разнастайнасці партыйных структур; прававая і сацыяльная ахова чалавека працы; сцвярджэнне прынцыпаў свабоды асобы, сацыяльнай справядлівасці і салідарнасці.
Дата стварэння 15.02.98
Дата рэгістрацыі 27.05.98
Дата перарэгістрацыі 30.08.99
Рэгістрацыйны нумар 033
Назва

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)

Адрас 220100, горад Мінск, вуліца Кульман, дом 9, офіс 607
Кіраўнік Барысаў Iгар Пятровiч
Тэлефон +375-17-286-03-05
Кіруючы орган Цэнтральны Камітэт
Мэты Пабудова салідарнага грамадства на прынцыпах свабоды, роўнасці, сацыяльнай справядлівасці, дэмакратыі і прыярытэту права; пабудова незалежнай дэмакратычнай прававой і сацыяльнай Беларускай дзяржавы — раўнапраўнага суб’екта еўрапейскай і сусветнай супольнасці.
Дата стварэння 29.06.96
Дата рэгістрацыі 29.01.97
Дата перарэгістрацыі 09.09.99
Рэгістрацыйны нумар 035
Назва

Камуністычная партыя Беларусі

Адрас 220029, горад Мінск, вуліца Чычэрына, 21, пакой 518а
Кіраўнік Сокал Аляксей Мікалаевіч
Тэлефон +375-17-317-48-88
Кіруючы орган Цэнтральны Камітэт
Мэты Арыентацыя грамадства на сацыялістычны шлях развіцця, які вядзе да будаўніцтва грамадства сацыяльнай справядлівасці, заснаванага па прынцыпах калектывізма, свабоды і роўнасці, выступае за народаўладдзе; умацаванне беларускай дзяржаўнасці; аднаўленне на дабравольнай падставе дзяржаўнага саюза народаў, якія раней уваходзілі ў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Дата стварэння 02.11.96
Дата рэгістрацыі 21.11.96
Дата перарэгістрацыі 09.09.99
Рэгістрацыйны нумар 029

Поделиться ссылкой:

Оставьте первый комментарий

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*